Арцём
Арцёму 10 гадоў, і ён хоча стаць лётчыкам. Чаму менавіта лётчыкам? А каб быць моцным і лётаць высока.
– На самых розных самалётах, – удакладняе Арцём з усмешкай.
А пакуль хлопчык збірае самалёты з дэталяў канструктара. Ён вучыцца ў пятым класе, з задавальненнем чытае кнігі, любіць урокі літаратуры і мовы. Займаецца фізкультурай і барацьбой, наведвае розныя гурткі. Пазлы і займальныя гульні таксама не забытыя. Ну і, вядома, знаходзіцца час пабегаць па вуліцы, пагуляць з аднагодкамі.
Адкрыты, таварыскі, эмацыйны хлопчык хоча жыць у сям’і.
– Хачу, каб у сям’і было такое правіла: не крыўдзіць адзін аднаго, – дзеліцца Арцём. – І яшчэ мару, каб дома быў двух’ярусны ложак, я буду спаць на верхнім яго ярусе.
Новым бацькам не прыйдзецца доўга прыдумваць, чым заняць гэтага разумнага, вясёлага, добразычлівага хлопчыка. Калі ў вас ужо ёсць дзеці, Арцём хутка пасябруе з імі. А ягоная ўсмешка стане яшчэ адным сонейкам у вашым доме.
ДУА “Дзіцячы дом № 5 г. Мінска”
Тэл. 8(017)365-54-94.