Телефоны консультации:
Режим работы:
пн-пт c 9:00 до 17:30
  • РУС
  • БЕЛ
  • ENG

Даник и Сергей

08.10.2019 - Дапаможная школа-інтэрнат №7 г. Мінска

Даніла

 

 

Даніку 11 гадоў. Гэта вясёлае, ласкавае і добразычлівае асаблівае дзіця. Данік ніколі не крыўдзіць іншых дзяцей, ні з кім не сварыцца, бо мае мяккі і дружалюбны характар. Эмацыйны і шчыры, любіць пахвалу, мае патрэбу ў падтрымцы і адабрэнні. Лёгка і хутка ўсталеўвае кантакт з дзецьмі і дарослымі, ахвотна гуляе з іншымі хлопчыкамі і дзяўчаткамі, але можа і сам арганізаваць сваю гульню. Артыстычная і музыкальная натура, Данік любіць спяваць, танчыць, з задавальненнем прымае ўдзел у школьных ранішніках, наведваў і інклюзіўны баль, які праходзіў у Палацы моладзі, – хлопчыку ўсё цікава! Настрой у яго заўсёды спакойны, роўны. Данік добра выхаваны, сочыць за чысцінёй і акуратнасцю свайго адзення, навыкі самаабслугоўвання ў яго сфарміраваныя.

Гэтага ласкавага хлопчыка, які ўвесь час усміхаецца і любіць, калі яго пяшчотна абдымаюць, можна ўсынавіць, можна ўзяць у прыёмную, апякунскую сям'ю.

 

 

Сяргей

 

Разам з іншымі хлопцамі і дзяўчатамі з Мінскай дапаможнай школы-інтэрната №7 Сяргей правёў лета ў аздараўленчым лагеры "Трыпутнік" у Радашковічах. Цяпер прыступіў да заняткаў у дзясятым класе. Разважлівы і сур'ёзны такое ўражанне робіць гэты акуратны, падцягнуты юнак.

Усе сямнаццаць гадоў свайго жыцця Сярожа правёў у дзіцячых установах, але не перастае марыць пра сям'ю і добрых бацькоў. Па характары хлопец спакойны, ураўнаважаны, ветлівы з аднагодкамі і паважлівы з дарослымі. Стараецца засвойваць усё, пра што распавядаюць педагогі. "Вучыцца важна для будучыні", кажа Сяргей. Захапляецца тэхнікай, яму падабаецца майстраваць што-небудзь сваімі рукамі. Не выпадкова любімы урок у хлопца працоўнае навучанне, дзе ён набывае карысныя для дарослага жыцця навыкі. Сяргей ужо вырашыў атрымаць прафесію сантэхніка. У вольны час чытае. Падабаецца яму і наведваць разам з сябрамі культурныя і забаўляльныя мерапрыемствы. Жыццё ў сям'і дапамагло б Сяргею лепш падрыхтавацца да самастойнай будучыні.

 

ДУА "Дапаможная школа-інтэрнат №7 г. Мінска"

 

Тэл. 8-017- 207-43-29, 8-017-277-11-27.