Телефоны консультации:
Режим работы:
пн-пт c 9:00 до 17:30
  • РУС
  • БЕЛ
  • ENG

“Ідзе Багач багаты – адчыняй дзверы, хто яму рады!”

17.10.2023 - Национальный центр усыновления

Каб любiць Беларусь нашу мiлую, трэба ў розных краях пабываць…», а каб зберагчы нашу непаўторную самабытную культуру i звычаi, трэба падтрымлiваць цесную сувязь пакаленняў, шанаваць сямейныя традыцыі i памятаць свае каранi.

Вясёлым і цікавым атрымалася свята “Багач”, якое прайшло ў дзіцячым доме. Успамінаючы традыцыі і абрады нашых продкаў, выхаванцам наглядна паказалі святкаванне “Багача” у мінулым.

У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнікнення свята. Гаспадыня растлумачыла дзецям, адкуль пайшла назва свята, якія традыцыйныя абрадавыя дзеянні праводзіліся сялянамі ў гэты дзень, прадэманстравала сам “багач” - так у народзе называлі лубок з жытам, якое па жменьцы зносілі жыхары вёскі. У сярэдзіне лубка ўстаўлялася запаленая свечка, а потым яго ў суправаджэнні ўсіх жыхароў неслі па вёсцы, заклікаючы ў кожную хату дабрабыт і сямейны лад.

Выхаванцы падчас такіх меропрыемстваў традыцыйна  размаўляюць на беларускай мове. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, гулялі ў “Восеньскія караблікі”, спявалі народныя песні, плясалі, гулялі ў беларускія народныя гульні “Мышка”, “У мядзведзя ў бары”, разгадвалі загадкі.

Ад фальклорнага свята ўдзельнікі атрымалі мноства станоўчых эмоцый. Деці разам з выхавацелямі  падрыхтавалі восеньскія вырабы з ураджаю гэтага года “Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!”.

Напрыканцы свята гаспадары пачаставалі дзяцей смачнай булкай і ўсе разам сказалі вершаваныя словы падзякі “залатой ніўцы, урадлівай зямельцы, цёпламу сонейку, яснаму небу, дажджавой вадзіцы”.

ГУО «Волковысский детский дом»

 

 

 

 

 

 

 

17.10.2023 - Национальный центр усыновления