Телефоны консультации:
Режим работы:
пн-пт c 9:00 до 17:30
  • РУС
  • БЕЛ
  • ENG

ЖЫВОЕ СЛОВА РОДНАЙ МОВЫ

02.03.2016 - ГУО "Понемуньский детский дом г.Гродно"

21 лютага 2016 года адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэты дзень быў абвешчаны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

 У сувязi з гэтым з  18 па 26 лютага ў дзяржаунай установе адукацыi «Панямуньскi дзiцячы дом  г. Гродна» прайшоу тыдзень роднай мовы.

На працягу гэтага часу была арганiзавана выстава прысвечаная  жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў.

Для вучняў старэйшых  класаў прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы.

         З мэтай закрануць сэрца кожнага выхаванца i педагога, прабудзiць любоў да нашай нацыянальнай духоўнай спадчыны была арганiзавана літаратурная вечарына “Беларусі я ў любові паклянуся!”, на якой  выхаванцы чыталi вершы на роднай  беларускай мове.

21 лютага день распачаўся з  акцыi «Гавары са мной па-беларуску»

26 лютага тыдзень  роднай мовы  завяршыўся тэатральнай пастаноўкай казкi на беларускай мове, якую падрыхтавалi  выхаванцы  5 группы.

 Такім чынам, мы ствараем усе неабходныя ўмовы для  стымулявання цікавасці, паважлівых адносін да мовы свайго народа, развіваем пазнавальную актыўнасц i  творчыя здольнасці  нашых выхаванцау.

 

Алена Бароўская, педагог сацыяльны ДУА "Панямуньскi   дзiцячы дом г.Гродна"

 

02.03.2016 - ГУО "Понемуньский детский дом г.Гродно"