ЛЁС НАРОДУ Ў ВЫСТАВЕ “БЕЛАРУСКІ ЗБАНОЧАК”
5 жніўня 2019 года ў Гродзенскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтре адбылося адкрыццё выставы “БЕЛАРУСКІ ЗБАНОЧАК”, прысвечанай Году малой радзімы і 75-годдзю стварэння Гродзенскай вобласці.
Сучаснасць прыносіць чалавеку цікавыя вынаходніцтвы, карысныя прыстасаванні, шырокія магчымасці, але жыццё няўмольна адносіць тую спадчыну, якая наканавана нам продкамі. І не кожны з дзяцей зараз ведае пра ткацкі станок, ганчарнае кола, ручны млын, тканую коўдру. Як у сучасным свеце захаваць у дзяцей цікавасць і павагу да мінулага? Як выхаваць духоўна багатую і ўсебакова развітую асобу, сэнс жыцця якой быў бы цесна звязаны з лёсам народа? Над гэтым пытаннем не раз задумваліся нашы педагогі. Невыпадкова ўзнікла неабходнасць мэтанакіраванай працы па фарміраванні ў выхаванцаў СПЦ погляду на нацыянальную культуру як на фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. Бо толькі той чалавек, які засвоіў культурныя каштоўнасці свайго народа, зможа актыўна ўплываць на жыццёвыя абставіны і аналізаваць стваральную дзейнасць людзей.
Вялікае выхаваўчае значэнне ў дзейнасці выставы мае збіранне, вывучэнне і сцэнічнае прадстаўленне фальклору. Выхаванцы з задавальненнем вывучаюць звычаі, традыцыі, святы, звязаныя з ганчарствам, збіраюць прыказкі і прымаўкі, чытаюць вершы і апавяданні. Кожнае слова народнай мудрасці выхоўвае, у першую чаргу, паўнавартаснага члена грамадства.
ДУА "Гродзенскi раённы сацыяльна-педагагiчны цэнтр"