Магчымасць прадэманстраваць свае таленты!
23 сакавіка 2022 года на базе ДУА “Гродзенскі абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” прайшоў занальны прагляд мастацкай творчасці выхаванцаў і вучняў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дапаможных школ, аддзяленняў дзіцячых сацыяльных прытулкаў, цэнтраў каррэкцыйны-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дамоў-інтэрнатаў г.Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках XIII рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”.
Фестываль праводзіцца адзін раз у тры гады. Мэтай фестываля з’яўляецца маральна-духоўнае і эстэтычнае развіццё дзяцей, садзейнічанне іх сацыялізацыі і паўнацэннай інтэграцыі ў грамадства.
Удзел у праглядзе прынялі і выхаванцы сацыяльнага прытулка Гродзенскага раённага СПЦ, а таксама выхаванец прыёмная сям’і А.П.Каленік – Курловіч Максім.
Выхаванцы прадставілі на суд журы музычны, танцавальны і вакальна-танцавальны нумары, а таксама арганізавалі выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Прыродны містэр”.
Дзеці праявілі свае найлепшыя якасці, выклаліся на ўсе 100 працэнтаў! Акрамя таго, яны атрымалі добры вопыт выступлення перад вялікай аўдыторыяй.
Курловіч Максім прадставіць наш сацыяльна-педагагічны цэнтр на абласным этапе фестываля. Віншуем з перамогай!
ГУО «Гродненский районный социально-педагогический центр»