Телефоны консультации:
Режим работы:
пн-пт c 9:00 до 17:30
  • РУС
  • БЕЛ
  • ENG

Праект "Алесі": "Знайдзіся, дзіця!" (Данила и Настя)

26.06.2019 - Национальный центр усыновления

Даніла

Ветлівы, таварыскі, пазітыўны шасцігадовы хлопчык лёгка ідзе на кантакт з дзецьмі і дарослымі. Даніла яшчэ не ходзіць у школу, але ўжо добра да яе падрыхтаваны. Можна не сумнявацца: калі прыйдзе час сесці за парту, паспяховасць у яго будзе на ўзроўні. У дзіцячым доме №2 горада Мінска Данік жыве разам з малодшай сястрычкай Насцяй, аб якой кранальна клапоціцца. Данік любіць запускаць самалёцікі, будаваць з кубікаў, гуляць у розныя гульні. Складаць апісанні таго, што выяўлена на малюнку, ляпіць – творчаму і артыстычнаму, яму гэта лёгка ўдаецца.

У дзіцячым доме Даніку падабаецца. Але кожнае дзіця марыць мець свой дом, клапатлівых бацькоў. Калі знойдуцца мама і тата для гэтага сціплага, ласкавага, добра выхаванага хлопчыка, Даніла будзе шчаслівы. І зусім выдатна будзе, калі ў новую сям’ю возьмуць і ягоную сястрычку Насцю.

Насця

Насця жыве ў дзіцячым доме №2 г. Мінска разам з брацікам Данілам. Спакойная і сціплая, цікаўная, часам гарэзлівая – усё гэта пра Насцю. Як і ва ўсіх дзяцей, у Насці вялікая патрэба ў пяшчоце, эмацыйнай адданасці. І, вядома, дапамагчы ёй рэалізаваць гэтыя патрэбы, заваяваць давер дзяўчынкі зможа чалавек з адкрытым і шчодрым сэрцам.

Яна яшчэ не ўмее чытаць, але вельмі любіць, калі ёй чытаюць услых. І тут прыходзіць на дапамогу старэйшы брат. Даніла з ахвотай чытае Насці казкі, вершы. Брат і сястра вельмі прывязаныя адно да аднаго, і хацелася б, каб бацькі, якія знойдуцца, узялі ў адну сям’ю абаіх.

ДУА “Дзіцячы дом № 2 г. Мінска”. Тэл. 8 (017) 281-14-18, 8 (017) 283-03-29.


26.06.2019 - Национальный центр усыновления